У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў на плошчы Перамогі 9 мая будзе зменены рэжым працы станцыі метро «Плошча Перамогі», паведамілі ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

З 5.30 да 7.00 і з 13.00 да 17.00 станцыя будзе працаваць у штатным рэжыме, з 7.00 да 13.00 і з 17.00 да 23.00 цягнікі метрапалітэна пройдуць без спынення на «Плошчы Перамогі».

Інтэрвал руху цягнікоў на лініях Мінскага метрапалітэна 9 мая з 7.00 да 12.00 і з 18.00 да 23.00 складзе 3 хвіліны, з 12.00 да 18.00 — 4 хвіліны, пасля 23.00 - 12 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?