Здарэнне адбылося днём 4 мая ў Баранавічах на вуліцы Гаявой.

Дзяўчынка разам з 12-гадовым братам вярнулася з прагулкі і папрасіла маму ўключыць мультфільмы.

— Мама сказала дзецям ісці ў пакой, дзе стаяў камп'ютар, забыўшыся пра тое, што вокны ў пакоі адчыненыя. Жанчына перад гэтым прыбіралася і адчыніла вокны для праветрывання, — распавяла Іна Семянюк, начальнік Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта. - Маці знаходзілася на кухні, калі пачула крык сына.

Дзяўчынка атрымала цяжкія траўмы, у тым ліку закрытую чэрапна-мазгавую.

Паводле інфармацыі следства, дзіця ўжо апрытомнела.

У сям'і выхоўваецца чацвёра дзяцей. Адно дзіця - паўналетняе. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?