У Магілёве 44-гадовы матацыкліст адмовіўся спыніцца на патрабаванне супрацоўнікаў ДАІ і пацярпеў пры затрыманні.

Як паведаміў начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Яўген Жылінскі, 4 мая матацыкліст на «Ямасе» без рэгістрацыйных знакаў праехаў па вуліцы Гагарына і бульвары Нескароных, выязджаючы на сустрэчную паласу руху, пятляючы па дварах, ствараючы небяспеку для кіроўцаў і пешаходаў.

Каб спыніць мужчыну, аднаго распараджэння інспектара ДАІ было мала. Запатрабаваліся чатыры патрульныя машыны для пагоні і затрымання парушальніка. «Адна ехала за ім, а тры перакрывалі дарогу. Ён жа па дварах круціўся, мог нейкае дзіця задушыць», — сказаў супрацоўнік ДАІ.

У выніку пагоні па бульвары Нескароных матацыкліст урэзаўся ў адну з машын ДАІ і атрымаў удар, пасля чаго быў шпіталізаваны. Паводле звестак ДАІ, мужчына не быў п'яны і мае права на кіраванне транспартам гэтай катэгорыі, хоць у момант язды пасведчання кіроўцы ў яго не было.

Паводле слоў Жылінскага, сваю адмову спыніцца на патрабаванне інспектара ДАІ матацыкліст растлумачыў нежаданнем гэта рабіць.

Уладзімір Лапцэвіч, БелаПАН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?