Мабільны аператар velcom інфармуе аб змяненні кошту паслуг сувязі з 16 мая 2016 года.

Будуць праведзеныя нязначныя акругленні тарыфаў як у большы, так і ў меншы бок. Змены закрануць абаненцкую плату тарыфных планаў для фізічных асоб, міжнародныя выклікі, роўмінг, аднаразовыя ўнёскі, тарыфы на спецыяльныя і дадатковыя паслугі, SMS, MMS, інтэрнэт-трафік пакета «WEB Лёгкі», кошт выклікаў у гадзіны найбольшай і найменшай нагрузкі тарыфнага плану «Сацыяльны». Рост сярэдняга абаненцкага рахунку на тарыфных планах, закранутых актыўнасцю, складзе каля 2,5%.

Без змен застануцца: штомесячныя плацяжы за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку, абаненцкая плата тарыфных планаў для карпаратыўных кліентаў, а таксама тарыфных планаў для мабільнага і фіксаванага інтэрнэту, кошт трафіку перадачы дадзеных звыш за аб'ёмы, уключаныя ў інтэрнэт-пакеты і тарыфныя планы, кошт размовы на галасавых тарыфных планах.

У прыватнасці, на галасавых тарыфных планах змена абаненцкай платы не перавысіць 4000 рублёў, а на найбольш папулярных тарыфных планах для смартфонаў складзе 2000-6000 рублёў. На большасці тарыфных планаў для смартфонаў і тарыфах лінейкі «Привет» прыкметна знізіцца кошт галасавых выклікаў унутры сеткі. Кошт SMS знізіцца на 4%, адбудзецца істотнае зніжэнне кошту інтэрнэт-трафіку звыш за ўключаны ў абаненцкую плату на тарыфных планах для карпаратыўных кліентаў.

Больш падрабязна са зменамі можна азнаёміцца на сайце аператара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0