Рынак рознічнага гандлю працягвае чуйна рэагаваць на сітуацыю ў краіне. 4-6 месяцаў таму найбуйнейшая гандлёвая сетка Беларусі пашырыла рэгіёны дастаўкі тавараў. Але ўжо ў пачатку гэтага года было прынята рашэнне аб закрыцці «Е-дастаўкі» у шэрагу райцэнтраў, а днямі засмуціліся жыхары Магілёва, Віцебска і Брэста.

Дырэктар інтэрнэт-гіпермаркета «Еўраопт» Дзяніс Мароз распавёў пра перспектывы бізнэсу.

— Закрываем, таму што існуючая колькасць замоў была нестабільнай і недастатковай. Мы гэта звязваем з няпоўным асартыментам. Па алкаголь і цыгарэты людзі працягваюць хадзіць у крамы, адначасна купляючы і кошык прадуктаў. Каб паслуга была рэнтабельнай, яна павінна быць паўнавартаснай, трэба гандляваць у роўных умовах са звычайнай стацыянарнай розніцай. У трох абласных цэнтрах мы прапрацавалі ад 4 да 6 месяцаў. Няшмат, але дынамічна. Таму і вынікі ўбачылі вельмі хутка, — распавёў Дзяніс Мароз.

— Сёння з абласных гарадоў «Е-дастаўка» засталася ў Гомелі і Гродне. Там сітуацыя крыху лепшая, больш замоў. Але калі іх шчыльнасць будзе падаць, разгледзім пытанне аб закрыцці і ў гэтых гарадах.

Што тычыцца «ГіперМола», то праект развіваўся ў асобным рэчышчы — дастаўка шырокага асартыменту па ўсёй краіне. «ГіперМол» прапрацаваў 4 месяцы. За гэты перыяд мы пераканаліся, што для старту патрэбная паўната асартыменту і больш інвестыцый.

У кампаніі цяпер іншыя задачы: сканцэнтравацца на базавай тэрыторыі Мінска і бліжэйшых раёнах і павысіць эфектыўнасць перш за ўсё там. Гэта ядро бізнесу. Як толькі з ім усё стане добра, мы вернемся да разгляду такіх праектаў, як «ГіперМол». Увесь асартымент тавараў, які прапаноўваўся, вернуты пастаўшчыкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?