Паводле падлікаў Дзяржаўнай службы статыстыкі Украіны, сярэдні заробак у гэтай краіне ў сакавіку 2016 года вырас да 4920 грыўняў «бруднымі». Пры пераліку на тагачасны курс даляра гэта $186. Пасля сплаты падаткаў на руках застаецца роўна $150.

Вышэй за сярэднія лічбы зарабляюць толькі ў некаторых рэгіёнах. Гэта Кіеў ($317), неакупаваная тэрыторыя Данецкай вобласці ($231), Кіеўская вобласць ($189) і Запарожжа ($187).

Асаблівасць цяперашняй украінскай эканомікі ў шырокім распаўсюдзе шэрага сектару. Заробкі ў канвертах не дазваляюць паўнавартасна ацаніць дабрабыт украінцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?