Іспанскі футбольны клуб «Севілья» перамог у паўфінале Лігі Еўропы ў данецкага «Шахцёра». Гульня ў адказ скончылася паразай украінцаў з лікам 1:3, тады як у першым матчы была зафіксаваная нічыя 2:2.

Такім чынам, «Севілья» трэці раз запар выйшла ў фінал другога па значнасці еўракубка. Папярэднія фіналы іспанскі клуб выйграваў.

Супернікам па сёлетнім фінале стане англійскі «Ліверпуль», які здолеў адыграцца ў матчы з іспанскім «Вільярэалам». У першым матчы «Ліверпуль» прайграў 0:1, затое цяпер не пакінуў апанентам шанцаў — буйная дамашняя перамога 3:0.

Фінал «Севілья» — «Ліверпуль» адбудзецца 18 мая на стадыёне ў швейцарскім Базелі. Букмекеры называюць фаварытам англійскую каманду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?