Будаўніцтва Саборнай мячэці завершана ў Мінску. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама.

Саборная мячэць у Мінску. Фота: mechet.by

Саборная мячэць у Мінску. Фота: mechet.by

«У сталіцы завершана будаўніцтва Саборнай мячэці па вуліцы Грыбаедава і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. У цяперашні час будынак мячэці знаходзіцца ў стадыі праходжання дзяржпрыёмкі», — удакладнілі ў галоўным упраўленні.

Адзначаецца, што мячэць была цалкам гатовая яшчэ ў студзені гэтага года.

Нагадаем, у красавіку 2016 года на XIII саміце Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва (АІС) у Стамбуле Аляксандр Лукашэнка анансаваў хуткае адкрыццё мячэці.

«У сталіцы нашай дзяржавы завяршаецца будаўніцтва Саборнай мячэці, адкрыццё якой адбудзецца ў найбліжэйшы час», — сказаў Лукашэнка.

Афіцыйнае адкрыццё запланавана на 9 ліпеня 2016 года.

Узвядзенне мячэці ў Мінску на вуліцы Грыбаедава пачалося ў 2004 годзе, затым на некалькі гадоў будоўля была замарожаная праз праблемы з фінансаваннем, у 2013 годзе будаўніцтва аднавілася. Саборная мячэць у Мінску, у якой адначасова змогуць маліцца больш за 1,5 тысячы вернікаў, стане адной з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?