Пікет на Дзень Волі ў Баранавічах, за які судзяць актывістаў. Фота: Юрый Піваварчык

Пікет на Дзень Волі ў Баранавічах, за які судзяць актывістаў. Фота: Юрый Піваварчык

Наступны суд над актывістамі Уладзімірам Гундарам і Юрыем Казакевічам прызначаны на 13 мая.

– Я запатрабаваў у суддзі, каб яна звярталася да мяне па-беларуску. Яна спытала: «Вам перакладчык трэба?». Я адказаў: «Не». Яна адклала суд да 13 чысла ў сувязі з тым, што будзе шукаць перакладчыка, – расказаў Intex-press Уладзімір Гундар.

Ён кажа, гэта сведчыць аб тым, што дзяржаўны чыноўнік не ведае роднай мовы. Але па Канстытуцыі ён абавязаны ведаць дзве дзяржаўныя мовы.

– Гэта сорам вось так ставіцца да роднай мовы, – лічыць Уладзімір Гундар.

Актывіст кажа, што на суд не прыйшлі сведкі – два міліцыянты. Яны спаслаліся на тое, што занятыя на працы. Але, па словах Уладзіміра Гундара, асноўнай прычынай пераносу суда стала ўсё ж такі адсутнасць перакладчыка.

Актывістаў судзяць за парушэнне закона «Аб масавых мерапрыемствах». За тое, што 25 сакавіка актывісты выйшлі ў цэнтр Баранавіч з бела-чырвона-белым плакатам з надпісам пра 98-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, а таксама з плакатам салідарнасці з Украінай са словамі «Разам — да лепшай долі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?