Па выніках красавіка 2016 года золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 37,1 млн. долараў ЗША і, па папярэдніх звестках, на 1 мая 2016 г. склалі 4 228,5 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў павялічыўся на 124,5 млн. долараў ЗША і на 1 мая 2016 г. склаў 4 630,9 млн даляраў ЗША ў эквіваленце.

У красавіку 2016 года Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь былі пагашаны ў поўным аб'ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыяла паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», а таксама паступленнi ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?