Пра пажар дапаможнай вентылятарнай градзірні, размешчанай на тэрыторыі Скідальскага цукровага камбіната, паведаміла Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС.
Інфармацыя пра НЗ паступіла раніцай 5 мая. Пажарам знішчаная пластыкавая аддзелка градзірні. Пацярпелых няма. Тэхналагічны працэс прадпрыемства не парушаны. Як мяркуецца, прычына пажару — парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ.