У сталіцы на адну вакансію дворніка прэтэндуюць 102 беспрацоўныя, грузчыка — 126, ахоўніка — 96, камплектоўшчыка — 60, вартаўніка - 56.

Пра гэта паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама - начальнік упраўлення занятасці насельніцтва Таццяна Кудзевіч.

У Мінску на 1 мая 2016 года афіцыйна зарэгістраваныя 8,2 тысячы беспрацоўных. Колькасць вакансій складае 7,6 тысячы.

З пачатку года сталічная служба занятасці прадаставіла субсідыю на арганізацыю ўласнай справы 52 беспрацоўным і 557 чалавек накіравала на прафнавучанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?