У Манхэтэн-Біч ў нью-ёркскім раёне Бруклін акіян выкінуў на бераг цела мужчыны, у якога на нагах было вядро з цэментам.

Труп 28-гадовага Пітэра Марцінэса знайшоў на гэтым тыдні навучэнец. Галава ахвяры была закручаная скотчам, рукі звязаныя за спінай, а ногі па галёнку пагружаныя ў вядро з цэментам вагой 22 кілаграмы.

Асобу Марцінэса ідэнтыфікавалі па татуіроўцы і адбітках пальцаў. Пра яго знікненне яшчэ ў лютым заявіла сяброўка.

Па словах прадстаўнікоў паліцыі, Марцінэс, як мяркуецца, памёр ад асфіксіі. Пры гэтым пакуль незразумела, ці быў мужчына яшчэ жывы, калі яго кінулі ў ваду, або яго забілі раней.

Крыніцы ў паліцыі паведамілі журналістам, што Марцінэс належаў да бруклінскай вулічнай банды G Stone Crips. Яго арыштоўвалі агулам больш за 30 разоў.

Адзначаецца, што гэта першы афіцыйна задакументаваны ў ЗША выпадак выяўлення цела з «цэментнымі чаравікамі». Такі спосаб расправы лічыўся элементам «гарадскіх легенд» аб мафіі.

Пры гэтым у двух запратакаліраваных уладамі выпадках да кінутых у ваду целаў злачынцаў былі прывязаныя бетонныя блокі. Гэта было ў Нью-Джэрсі ў 1941 годзе і ў Нью-Ёрку ў 1964-м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?