Я вельмі злуюся на сябе за тое, што ўчора паддаўся на прапанову журналістаў уласнага партала і публічна пацвердзіў ім тое, што мне было вядома з прыватных гутарак са Святланай. На самай справе, я павінен быў, наадварот, пераканаць нашых журналістаў не публікаваць гэтую «жоўтую» гісторыю нават нягледзячы на тое, што іншыя СМІ яе апублікавалі.

Святлана робіць шмат добрых спраў, у тым ліку дабрачынных. На жаль, СМІ аддаюць перавагу пісаць аб тым, што выкліча большы грамадскі рэзананс у натоўпу. Выходзіць прапаганда, на гэты раз не дзяржаўная, якая і справакавала плыню нянавісці сотняў людзей на форумах і ў сацсетках, якія асудзілі Святлану за куплю кватэры замест таго, каб падарыць дзіцячаму дому. Не пазбыўная зайздрасць нашых грамадзян да забяспечаных людзей, а таксама нянавісць да ўнутранай свабоды лаўрэата Нобелеўскай прэміі, якая наплявала на ўсе прымхі.

Дарэчы, «дом Чыжа» — метафара, бо Чыжу ў ім належыць (з некаторай верагоднасцю зараз ужо «належала») усяго 20 кватэр. Там мноства пайшчыкаў. Адзін з іх і прадаў Святлане гэтую кватэру, пра што і даў інтэрв'ю. А калі пры куплі кватэры ўсур'ёз ўлічваць тое, што дом пабудаваны «памагатым рэжыму», то тады ўсім гараджанам трэба тэрмінова выселіцца са сваіх кватэр: усе яны пабудаваны «памагатымі рэжыму» — і ў старых дамах, і ў новых. Зайздрасць, зазіранне ў чужыя кашалькі і абмеркаванне рэчаў з асабістага жыцця, якія не маюць асабіста да цябе ніякага дачынення, выдатна характарызуе «чырвонага чалавека», пра якога Святлана пісала ўсё жыццё. На жаль, яе раманы вельмі актуальныя для беларусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?