Мінімальны ўзровень неабходных Беларусі золатавалютных рэзерваў (ЗВР) 10 млрд даляраў. Такое меркаванне выказаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 6 мая старшыня праўлення Нацбанка Павел Калаўр.

Ён адзначыў, што новая метадалогія МВФ лічыць неабходны аб'ём не проста ў месяцах імпарту (цяпер паўтара замест бяспечных трох), але ўлічвае і іншыя фактары, у тым ліку кароткатэрміновы доўг.

«Не значыць, што пры больш нізкім узроўні мы не забяспечым стабільнасць, але гэта б дазволіла пазычаць па меншых стаўках. І ўсе ўспрымалі б інакш», — сказаў Калаўр.

Першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны дадаў, што «нарошчваць [ЗВР] трэба на бездаўгавой аснове».

У красавіку 2016 года золатавалютныя рэзервы Беларусі ў міжнародным вызначэнні выраслі на 37,1 млн даляраў, склаўшы, паводле папярэдніх дадзеных на 1 мая, 4,229 млрд даляраў у эквіваленце. ЗВР растуць трэці месяц, у сакавіку іх павелічэнню спрыяла атрыманне першага траншу еўразійскага крэдыту.

З пачатку года ЗВР выраслі на 1,3%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?