12 траўня а 19-й гадзіне ў прасторы «Кніжная шафа» Зоя Доля прэзентуе кнігу «Акно ў замежжа». Уваход вольны.

Кніга «Акно ў замежжа» апавядае пра сучасных беларусаў, іх жыццё, стасункі з замежнікамі, падарожжы ў Еўропу. За дваццаць гадоў шмат што змянілася ў нашай краіне. Беларусь адкрылася свету, а беларусы зрабіліся сусветнымі лідарамі па колькасці атрыманых шэнгенскіх візаў. Мы ўсё больш і больш падарожнічаем у іншыя краіны, а некаторыя ў пагоні за марай з’язджаюць туды назаўжды. І замежнікі таксама не абмінаюць нашу Беларусь. Што яны тут шукаюць і што ад гэтага маюць? Адказы вы знойдзеце кнізе «Акно ў замежжа». Выкладзеныя ў кнізе падзеі рэальныя. У персанажах вы пазнаеце сябе сваіх сваякоў і знаёмых. Кніга цікавая, іранічная і праўдзівая.

На прэзентацыі аўтарка распавядзе аб сабе, аб тым, як узнікла ідэя стварэння кнігі «Акно ў замежжа», зачытае ўрыўкі з кнігі і вершы.

У прэзентацыі кнігі возьме ўдзел паэт і музыкант Віктар Лупасін. Ён прачытае вершы і праспявае песні.

Таксама адбудзецца прагляд фотаздымкаў з падарожжаў аўтаркі кнігі Зоі Долі ў замежныя краіны і па роднай Беларусі.

Госці мерапрыемства будуць мець магчымасць набыць кнігу ды атрымаць аўтограф аўтара. Тыя ж, хто ўжо знаёмы з «Акном у замежжа», змогуць задаць пытанні аўтару ды пагутарыць з ім пра кнігу.

Запрашаем вас на сустрэчу 12 траўня а 19-й, уваход вольны.

Чакаем вас па адрасе праспект Дзяржынскага 9, «Кніжная Шафа» (уваход са двара).

Тэлефон: +375 17 234 48 64, [email protected].

Кантактная асоба: Анастасія Дудкова, +375 29 637 09 53.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0