Reuters.com

У маі, паводле прагнозу Citigroup, запасы сырой нафты ў ЗША дасягнуты 550 млн т, паведамляе Bloomberg. Агенцтва адзначае са спасылкай на дадзеныя амерыканскага Мінэнерга, што ў выніку будзе пераўзыдзены ўзровень, дасягнуты ў кастрычніку 1929 года, калі ў нафтасховішчах знаходзілася 545,2 млн тон.

Citigroup адзначае, што пасля дасягнення гістарычнага рэкорду запасы нафты ў ЗША пачнуць сезоннае зніжэнне.

На мінулым тыдні запасы ў ЗША, па дадзеных амерыканскага ўпраўлення энергетычнай інфармацыі, павялічыліся на 2,8 млн тон, да 543,4 млн тон, што стала максімальным паказчыкам за больш чым 86 гадоў.

Дадзеныя па амерыканскіх запасах нафты аказваюць значны ўплыў на рынак, бо ЗША з'яўляюцца найбуйнейшым сусветным імпарцёрам энергарэсурсаў. Рост запасаў на мінулым тыдні з перавышэннем прагнозаў прывёў да падзення цаны нафты больш чым на $1. У пачатку красавіка каціроўкі падскочылі на 4%, калі высветлілася, што запасы зменшыліся, тады як чакаўся іх рост.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?