Выстава «Хронікі абуджэння» адбылася з 16-га па 26-га красавіка ў Вільні (Літва) у галерэі «Галеры» РэсПублікі Ужупіс (мікрараён Зарэчча)

Адкрыццё адбылося 16-га красавіка. Удзел у ім прынялі некалькі дзесяткаў чалавек, у тым ліку уласна фатографы, мясцовыя беларусы, літоўскія сябры. Падчас імпрэзы адкрыцця мастакі паказалі свае пэрфомансы

Увазе гледачоў былі прадстаўленыя фатагрфіі, зробленыя людзьмі, якія прымалі ўдзел у акцыях у Менску з 19 па 25 сакавіка 2006 г, інсталяцыі і відэафільмы прысвечаныя падзеям месяцовай даўніны. Дакументальныя здымкі акцыяў былі зробленыя неакрэдытаванымі журналістамі, фотамастакамі, фотааматарамі, якія рызыкавалі сваёй свабодай, але захавалі падзеі, у якіх самі прымалі ўдзел

Яке мяркуюць арганізатары, гэтыя здымкі павінны стаць крыніцай аб’ектыўнай нфармацыі пра тое, што адбываецца ў краіне. Праз фотавыставу можна паглядзецьу вочы тым людзям, хто пераадолеў страх і палітычную апатыю.

Плануецца, выстава перамесціцца ў Літоўскі Сэйм, а пасля - у Капенгаген (Данія)

milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0