Беларусбанк усталяваў першы ў Беларусі банкамат для кіроўцаў на запраўцы побач з аўтавакзалам «Усходні». Здымаць грошы ці рабіць плацяжы з дапамогай карткі, не пакідаючы аўтамабіль, можна кругласутачна.

— Банкамат дазваляе эканоміць час на паркоўку — усе аперацыі ў банкамаце можна ажыццявіць проста з аўтамабіля. Для выгоды выкарыстання прадугледжана рэгуліроўка нахілу экрана прылады, — каментуе начальнік тэхналагічнага кіравання разліковага цэнтра плацежных карт ААТ «АСБ Беларусбанк» Анатоль Чарняцін.

Новы банкамат размешчаны на вуліцы Трасцянецкай побач з аўтавакзалам «Усходні». Акрамя зняцця наяўных, у ім можна аплаціць паслугі аператараў мабільнай сувязі, перавесці грошы па рэквізітах карткі, а таксама атрымаць міні-выпіску па аперацыях з выкарыстаннем «пластыка».

Прылада працуе 24 гадзіны ў суткі і спецыяльна разлічана на розныя ўмовы надвор'я.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?