Reuters.com

Reuters.com

Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў падчас рабочага візіту ў Беларусь 15—16 мая абмяркуе са сваім беларускім калегам Уладзімірам Макеем шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін. Аб гэтым сёння ў ходзе брыфінгу ў МЗС РФ заявіла афіцыйны прадстаўнік міністэрства Марыя Захарава.

«Запланаваны перамовы з міністрам замежных спраў гэтай дзяржавы, падчас якіх будзе абмяркоўвацца шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ход рэалізацыі прынятай на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы ў Мінску 25 лютага праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2016-2017 гады», - сказала яна.

«Плануецца, што бакі абмяняюцца думкамі па праблематыцы расійска-беларускага ўзаемадзеяння ў рамках такіх інтэграцыйных фарматаў, як СНД, ЕАЭС і АДКБ. Мы таксама разлічваем на традыцыйна зацікаўленыя і даверлівыя размовы па рэгіянальных і міжнародных праблемах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць», - паведаміла Захарава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?