— Будучы віцэ-прэм'ерам, вы пабудавалі асабняк у Драздах. Калі не сакрэт, у якую суму ён вам абышоўся? Бралі крэдыт або хапіла ўласных зберажэнняў?

— Такіх «царскіх сёлаў» сёння ў краіне сотні, калі не тысячы. Праўда, вы чамусьці бачыце толькі наш пасёлак… Гэта ж добра, што людзі ўладкоўваюць сваю зямлю, а не чужую, купляючы там яхты і футбольныя каманды.

Мой дом быў пабудаваны яшчэ да майго віцэ-прэм'ерства. Мы з жонкай будавалі яго для сябе, і ў ім усё вельмі рацыянальна, без празмернасцяў.

Архіўны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна.

Архіўны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна.

Можа, вядома, гэта і нясціпла прагучыць, але… Усё сваё жыццё я прысвяціў служэнню сваёй краіне, спачатку СССР, а апошнюю чвэрць стагоддзя — Беларусі. І што, у 66 гадоў я павінен быў ганарыцца тым, што жыву ў аднапакаёвай кватэры? Я не разумею тых, хто, пражыўшы жыццё, ганарыцца, што нічога не мае. На мой погляд, гэтым нельга ганарыцца. Таму што калі чалавек не ў сілах стварыць нармальныя ўмовы для сваёй сям'і, на што ён наогул здольны? Такі чалавек і для дзяржавы нічога вартага зрабіць не зможа.

Хіба гэта дрэнна, калі чалавек стараецца нешта зрабіць для сваёй сям'і, не пераступіўшы закон? Гэта ж у мяне цяпер з'явіліся выходныя. А раней многія дзесяцігоддзі субота, а часта і нядзеля для мяне былі працоўнымі днямі. І апошнія 20 з лішнім гадоў я ніколі не прыходзіў на працу пазней за сваіх падначаленых і ніколі раней за іх не сыходзіў. Дык чаму я павінен ганарыцца тым, што ў мяне нічога няма?

Я не хаваю, што на будаўніцтва дома браў крэдыт. Мы прадалі кватэру, якую дзеці пабудавалі, а ім аддалі тую, у якой раней самі жылі. Мая мама пайшла з жыцця, і мы прадалі кватэру, у якой яна жыла. І потым, будучы паслом, я атрымліваў вельмі добры заробак. Цяпер мы за ўсё разлічыліся і, як кажуць, спім спакойна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?