Жыхар расійскага горада Бранска выклаў на сваім YouTube-канале відэа з незвычайным святочным плакатам.

На банеры красуецца надпіс «Родина всегда права» і намаляваны амерыканскі знішчальнік McDonnell Douglas F-15 Eagle.

Як сцвярджае аўтар роліка, гэтым плакатам прадстаўнікі партыі «Родина» павіншавалі з 9 Мая землякоў і ветэранаў. «У нас ужо амерыканскі карабель быў, перавернуты ордэн Баявога чырвонага сцяга на помніку быў… І гэта ў самым цэнтры горада. Наша прывітанне мясцовым уладам», — іранізуе аўтар відэа.

Знішчальнікі F-15 з часу іх увядзення ў строй ў 1976 годзе выдатна паказалі сябе ў баях, збіўшы каля 100 самалётаў і верталётаў праціўніка, сярод якіх шмат савецкіх машын. Пры гэтым ні адзін F-15 Eagle ня быў збіты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?