Гісторыя33

На месцы былой вёскі Міхалова ў Мінску знайшлі фрагменты арабскіх манет і крыжык з паселішча X стагоддзя

На скрыжаваньні менскіх вуліц Янкі Брыля і Алібегава на месцы былога прыватнага сэктару будуюць новы жылы раён. Археолягі ўжо знайшлі там артэфакты, найранейшы зь якіх датавалі X стагодзьдзем, распавядае «Свабодзе» загадчык аддзелу захаваньня і выкарыстаньня гістарычнай спадчыны Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Андрэй Вайцяховіч.

Прычым раскопы там яшчэ не пачыналіся.

«Пакуль там ідуць працы па вывазе сьмецьця, якое засталося ад самой вёскі, калі яе зносілі, — кажа Вайцяховіч. — А як сьмецьце вывезуць, перад пачаткам непасрэдна будаўнічых работ, спадзяюся, будзем дасьледаваньне праводзіць.

Калі было папярэдняе дасьледаваньне, знайшлі некалькі фрагмэнтаў манэтаў, крыжыкаў, керамікі. Там стаяла вёска — канечне, там усё перавернута, культурны пласт парушаны. Але культурны пласт там яшчэ ня зьняты. Калі будуць здымаць, будзем прысутнічаць, паглядзім, якія там некранутыя аб'екты захаваліся».

Сярод знойдзенага — фрагмэнты арабскага дырхама X стагодзьдзя і праскага гроша XIV стагодзьдзя, бронзавы крыжык XI—XII стст. і керамічны посуд XI—XII ды XVI—XVII стст.

«Дырхам — гэта асноўны плацёжны сродак на тэрыторыі Эўропы ў X стагодзьдзі, — кажа Вайцяховіч. — Справа ў тым, што большасьць паселішчаў былі шматфункцыянальныя, там былі і рамесьнікі, і гандаль… Гэта быў час, калі жыхары былі вольныя, незапрыгоненыя. Частка займалася і сельскай гаспадаркай, прамысловасьцю, прадавалі свой прадукт купцам. Гэта было на «шляху з варагаў у грэкі», і калі ён у сярэдзіне XI стагодзьдзя стаў прыпыняцца, то і паселішчы пачалі станавіцца выключна сельскагаспадарчымі».

Вайцяховіч тлумачыць, што такія месцы, дзе славянскія паселішчы існавалі ў Х стагодзьдзі, надзвычай цікавыя — яны могуць даць інфармацыю і пра ўзьнікненьне Менску і акругі, і пра фармаваньне дзяржаўнасьці на землях сучаснай Беларусі. Недасьледаванага там багата, і саміх такіх паселішчаў нямала. І археоляг ня мае сумневаў, што тыя паселішчы былі менавіта славянскія — па ўсіх паселішчах па рацэ Менцы матэрыялы сьведчаць, што ў другой палове X стагодзьдзя, а то і раней, тэрыторыя была заселеная славянамі.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце4

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскія вайскоўцы зладзілі гульню на выжыванне для сваіх саслужыўцаў: з ямы можа выйсці толькі адзін ВІДЭА9

У сталіцы Лівіі адбыліся ўзброеныя сутыкненні пасля забойства ўплывовага сілавіка

Улады Чачні пераймяноўваюць знакавы ў гісторыі Чачэнскіх войнаў горад8

ICAO прызнала адказнасць Расіі за збіванне рэйса MH172

У ДТЗ вінаватым прызналі веласіпедыста? Развязка здарэння ў Мінску2

Сіціхаусы, клубныя дамы, жыццё ў стылі хюге: у Тарасаве пад Мінскам пачынаюцца продажы кватэр у новым комплексе2

Ва ўзросце 40 гадоў памерла мастачка Ніна Маргаева5

«Гэта называецца «адпіска». «Савушкаў» адказаў на скаргу адносна паўпустых упаковак4

Былога камандуючага расійскімі войскамі ва Украіне Суравікіна саслалі ў Алжыр

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце4

Не надта прызнаны ў Беларусі кампазітар стаў выключна папулярным у свеце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць