Абразьлівыя графіці напісаныя на месцы зафарбаваных раней надпісаў.
Апаганеная брама будынку. |
Будынак і брама пратэстанцкай царквы «Новае пакаленьне»на вул. Смаленскай, 28 у Баранавічах былі размаляваныя надпісамі «Не верь секте» і абразьлівымі знакамі.
Акт вандалізму адбыўся 1 траўня, і паводле слоў пастара рэлігійнай абшчыны Леаніда Вараненкі зьяўляецца ўжо трэцім падобным выпадкам. Першы адбыўся прыкладна месяц таму.
«Тады да нас якраз завіталі спрацоўнікі ідэалягічнага аддзелу выканкаму, — гаворыць Леанід Вараненка. — Мы зьвярнулі іх ўвагу на графіці, аднак міліцыя гэтай справай займацца адмовілася.»
Гэтымразам вернікі не зьбіраюцца заяўляюць у міліцыю, бо ня вераць у эфэктыўнасьць разьбіральніцтва.