Раніцай 7 мая на МКАД 20-гадовы хлопец на Ford Focus вылецеў у кювет і ўрэзаўся ў падземны пераход. Пра гэта распавёў прэс-сакратар МНС па Мінску Віталь Дэмбоўскі.

«Званок выратавальнікам ад медыкаў паступіў у 05.47. На 20-м кіламетры МКАД адбылося ДТЗ, патрабавалася дапамога МНС», - паведаміў Віталь Дэмбоўскі.

Ратавальнікі высветлілі, што 20-гадовы хлопец на Ford Focus вылецеў у кювет, пасля чаго ўрэзаўся ў бетонную канструкцыю падземнага пераходу праз МКАД. Вадзіцеля заціснула ў машыне.

Пасля таго, як выратавальнікі змаглі выцягнуць хлопца з Ford Focus, яго адвезлі ў шпіталь з папярэднім дыягназам «чэрапна-мазгавая траўма лёгкай ступені, пералом правага сцягна і левага перадплечча».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?