Былы губернатар Фларыды Джэб Буш заявіў, што ён не будзе галасаваць за кандыдата ад рэспубліканцаў Дональда Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у лістападзе.

Буш далучыўся да ўжо некалькіх вядомых палітыкаў-рэспубліканцаў, якія адмовіліся падтрымаць Трампа.

У чацвер спікер палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША Пол Раян заявіў, што ён не гатовы падтрымаць Трампа, хоць мае намер сустрэцца з ім на наступным тыдні.

З Джэбам Бушам салідарныя яго бацька і брат. Былыя прэзідэнты ЗША ад рэспубліканцаў Джордж Буш-старэйшы і Джордж Буш-малодшы, парушыўшы традыцыю, таксама адмовіліся падтрымаць цяперашняга кандыдата ад сваёй партыі.

Некаторыя рэспубліканцы нават заявілі, што падтрымаюць кандыдата ад дэмакратаў Хілары Клінтан, але Джэб Буш адхіліў і такі варыянт.

«Дональд Трамп не прадэманстраваў патрэбны тэмперамент або цвёрдасць характару, - сказаў Джеб Буш. - І ён не з'яўляецца паслядоўным кансерватарам. Ёсьць прычыны, па якіх я не магу падтрымаць яго кандыдатуру».

Адмаўляюцца падтрымліваць Трамп таксама былы кандыдат ад рэспубліканцаў і ў мінулым губернатар Масачусетса Міт Ромні, а таксама ўплывовы сенатар ад Небраскі Бэн Саса.

«Містэр Трамп упарта скіраваны на падзел амерыканцаў, а таксама на тое, каб разадраць на часткі, а не адбудаваць нанова нашу выдатную краіну», - заяўляў Саса яшчэ ў лютым.

Пакуль не выказаліся на гэты конт тры кандыдаты ад рэспубліканцаў, якія ўдзельнічалі ў цяперашняй кампаніі - сенатары Тэд Круз і Марка Рубіа, а таксама губернатар штата Агаё Джон Кейсік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?