«Усе, хто знаёмы са спартовымі структурамі ў еўрапейскіх краінах, ведаюць, што многія элітныя спартсмены тым ці іншым чынам аформленыя на працу дзяржавай. Гэта можа быць невялікі даход або стыпендыя ад ваенных або мытных ведамстваў, паліцыі або Міністэрства ўнутраных спраў. Так было і са мной у Беларусі. Гэтак жа, як у Нарвегіі існуе стыпендыя ад НАК Нарвегіі, я атрымлівала сваю стыпендыю ад Міністэрства ўнутраных спраў.

Гэта пачалося 8-10 гадоў таму, калі я была маладой спартсменкай і мела патрэбу ў сродках, каб займацца толькі спортам. Фінансаванне спынілася пасля Гульняў у Сочы. Я ніколі не выконвала якіх-небудзь палітычных заданняў КДБ, а толькі атрымлівала стыпендыю, каб мець магчымасць засяродзіцца на спартыўнай кар'еры», - напісала Домрачава ў электронным лісце выданню VG.

У дадзены момант біятланістка знаходзіцца ў Нарвегіі. Яна і нарвежац Уле Эйнар Б'ёрндален ў пачатку кастрычніка чакаюць нараджэння першынца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?