7 мая 2016 г. папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Венскага, кардынала Крыстафа Шонборна сваім спецыяльным пасланнікам на святкаванне 25-годдзя заснавання Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, якое пройдзе 1-2 ліпеня 2016 г. у Будславе.

13 красавіка 1991 г. папам Яна Паўлам ІІ былі адноўлены каталіцкія структуры ў Беларусі. Булай «Nos autem» была заснавана Мінска-Магілёўская мітраполія, у склад якой увайшлі: Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Гродзенская і Пінская дыяцэзіі. Мінска-Магілёўская архідыцяэзія была ўтворана ў межах Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Гродзенская – у межах Гродзенскай вобласці і Пінская – у межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?