Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў 11-12 мая з афіцыйным візітам наведае Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Як плануецца, адбудуцца перамовы кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з туркменскім калегам. Чакаецца, што лідары дзвюх дзяржаў правядуць сустрэчу ў фармаце сам-насам, а затым сустрэнуцца ў пашыраным складзе, з удзелам членаў дэлегацый дзвюх краін.

Плануецца, што на перамовах Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў дэталёва абмяркуюць стан і перспектывы беларуска-туркменскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах, што ўяўляюць узаемную цікавасць. Размова пойдзе і аб знакавых для дзвюх краін сумесных праектах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?