Ён удакладніў, што гаворка ідзе пра шэсць грамадзян Беларусі і аднаго грамадзяніна Малдовы, які ехаў з Расіі. Іншых байкераў «проста не было», падкрэсліў Слабадзян.

«На дадзены момант ніякія арганізаваныя групы байкераў ці нават адзінкавыя матацыклісты-правакатары дзяржаўную мяжу не перасякалі ні на ўезд, ні на выезд. З тых часоў, як толькі стала вядома пра планы т.зв. расійскіх байкераў (сярэдзіна красавіка), гэтая катэгорыя асоб знаходзілася на асаблівым кантролі», — растлумачыў чыноўнік.

Пра адмову ва ўездзе ва Украіну тром беларускім матацыклістам напярэдадні паведамлялася на сайце Дзяржпагранслужбы краіны.

Яны заявілі, што не ўваходзяць у байкерскія арганізацыі і накіроўваюцца ў Кіеў для сустрэч з сябрамі. Аднак памежнікі выявілі ў іх шаўрон байкерскага клуба «Rolling anarchy». «Далей было ўстаноўлена, што матэрыялы, якія распаўсюджваюцца дадзенай арганізацыяй, нясуць інфармацыю экстрэмісцкага характару», — заявілі ў ведамстве. Яшчэ трое беларускіх байкераў спрабавалі ўехаць ва Украіну 28 красавіка, аднак і ім было адмоўлена ў пропуску.

Расійскі мотаклуб «Начныя ваўкі» цяпер праводзіць аўтапрабег «Дарогамі Перамогі — на Берлін». Яны плануюць прыехаць у нямецкую сталіцу да 9 мая. Прапускаць матацыклістаў ўжо адмовілася Польшча, аднак гэта не перашкодзіла ім патрапіць у Еўрасаюз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?