Шосты тур чэмпіянату Беларусі па футболе сканчваўся гульнёй у Барысаве. Чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ прымаў гасцей са «Слуцк».

У двух апошніх матчах «Слуцк» стаў гразой аўтарытэтаў. Спачатку каманда перамагла дома салігорскі «Шахцёр» – 1:0, а ў мінулым туры ў гасцях згуляла ўнічыю з мінскім «Дынама» – 1:1. На БАТЭ сілаў ужо не хапіла.

Хаця першы тайм случакі выглядалі нават больш цікава за грозных гаспадароў. Абарона БАТЭ зноў дапускала шкалярскія памылкі. Праўда, госці іх не маглі рэалізаваць. На перапынак трыбуну праводзілі гульцоў БАТЭ свістам.

Магчыма, гэта падзейнічала. На другі тайм барысаўцы выйшлі больш матываванымі. Як вынік адразу тры галы. Адзначыліся Максім Валадзько, Міхаіл Гардзяйчук і Мірка Іваніч – 3:0.

Пасля 6 тура табліца выглядае наступным чынам: БАТЭ – 16 пунктаў, «Іслач» – 13, «Тарпеда-БелАЗ» – 11, «Мінск», «Дынама» (Мінск) – па 10, «Шахцёр», «Гарадзея», «Крумкачы» – па 8, «Дынама» (Брэст), «Граніт» – па 7, «Белшына», «Слуцк» – па 6, «Славія» – 5, «Нёман» – 3, «Нафтан» – 2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?