Кіраўніцтва Беларусі выйшла на святкаванне Дня Перамогі ў Мінску са стужкамі з яблыневым цветам. У стужцы колераў дзяржаўнага сцяга быў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнікі аблвыканкамаў таксама з’явіліся на ўрачыстасцях з «яблыневым цветам» на адзенні.
Варта адзначыць, што ў такіх стужках было не толькі чынавенства, але і абсалютная большасць ветэранаў, што прыйшлі на парад.
Бутаньеркі з яблыневым цветам былі прымацаваныя і да вопраткі іншых удзельнікаў святкавання.
Тым не менш, варта адзначыць, што людзі з георгіеўскімі стужкамі ўсё ж сустракаюцца ў Мінску. Раздачай такіх сімвалаў займаецца арганізацыя «Русь маладая».
Георгіеўская стужка стала сімвалам расійскай агрэсіі на ўсходзе Украіны. У выніку свае ўнікальныя стужкі Перамогі былі створаныя як у Беларусі, гэтак і ў Казахстане.
Гарадскія ўлады Бабруйска сёлета ўвогуле не рэкамендавалі выкарыстоўваць георгіеўскія стужкі і расійскія сцягі падчас аўтапрабегу да Дня Перамогі.