Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы на Парадзе Перамогі на Краснай плошчы, заявіў, што Расія гатова працаваць над сучаснай пазаблокавай сістэмай бяспекі, перадае ТАСС.

Фота kremlin.ru

Фота kremlin.ru

«Расія адкрытая для аб'яднання намаганняў з іншымі дзяржавамі, гатовая працаваць над стварэннем сучаснай, пазаблокавай сістэмы міжнароднай бяспекі», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Ён падкрэсліў, што сусветная цывілізацыя сутыкнулася з пагрозамі тэрарызму. Па словах Пуціна, расійскія вайскоўцы «даказалі, што яны годныя пераемнікі герояў Вялікай Айчыннай».

Летась на парадзе Уладзімір Пуцін ужо закранаў пытанні пазаблокавай сістэмы бяспекі. Такая сістэма, на яго думку, зможа забяспечыць мір.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?