Арганізаваны Аршанскім райвыканкамам мітынг пачаўся а 10-й раніцы ля помніка «Вызваліцелям Оршы». Сам мітынг быў даволі кароткі — 15 хвілін. Выступілі старшыня райвыканкама Мікалай Лісоўскі, прадстаўнік Савета ветэранаў, былі ўручаныя кветкі ветэранам вайны.

А потым пачалося ўскладанне кветак. Арганізацыі і прадпрыемствы Оршы па чарзе ўскладалі кветкі да помніка пад музыку расійскага манархічнага гімна «Слаўся».

Музыку гэтага гімна напісаў Міхаіл Глінка да оперы «Іван Сусанін», пазней з'явіліся словы: «Славься, славься, наш Русский Царь! Господомъ данный нам Царь-Государь!»

Пазней з'явіўся яшчэ адзін варыянт тэксту, без згадкі манарха і гэты гімн нярэдка стаў гучаць як альтэрнатыўны варыянт гімна Расіі: «Славься, славься, ты Русь моя, славься, ты русская наша земля!»

Нават, прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі — яна лічыць сябе пераемніцай партыі бальшавікоў, якая змагалася з манархіяй ў Расійскай імперыі, — таксама ўскладалі кветкі пад манархічную песню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0