У Мінску святочны салют 9 мая вялі з дзіцячага парку імя Максіма Горкага і парку Янкі Купалы, якія знаходзяцца па абодва бакі праспекта Незалежнасці ў цэнтры сталіцы. 

Наогул, пускавыя ўстаноўкі знаходзіліся ў васьмі месцах Мінска. У тым ліку гэта набярэжная Свіслачы ў парку Перамогі, пустка ў раёне Навінак, аэрапорт «Мінск-1», пустка каля Чыжоўскіх могілак, бераг вадасховішча Дразды, раён Уручча.

Згодна з загадам міністра абароны, у Мінску, у Брэсцкай крэпасці і абласных цэнтрах дадзена 30 залпаў, у тым ліку новымі феерверачнымі вырабамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?