Чатыры чалавекі атрымалі раненні, адзін з іх памёр, у выніку нападу мужчыны з нажом на чыгуначнай станцыі ў горадзе Графінг непадалёк ад Мюнхена, паведамляе мясцовая паліцыя.

Інцыдэнт адбыўся каля 5 гадзін раніцы па мясцовым часе. Паводле дадзеных паліцыі, нападнік затрыманы, яго асоба высвятляецца.

«Два чалавекі атрымалі сур'ёзныя раненні, адзін з іх быў у крытычным стане і памёр у бальніцы», — сказаў прадстаўнік паліцыі агенцтву Франс-прэс.

Відавочцы кажуць, што нападнік выкрыкваў фразу «Алах акбар!».

Чыгуначная лінія, на якой адбыўся напад, часова закрытая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?