У сталіцы КНДР Пхеньяне прайшоў масавы грамадзянскі парад у гонар заканчэння чатырохдзённага з'езду Працоўнай партыі Карэі.

У шэсці ўзялі ўдзел некалькі сотняў тысяч чалавек, паведамляе ВВС.

Удзельнікі парада прайшлі па цэнтральнай плошчы сталіцы КНДР, размахваючы кветкамі з ружовай паперы, рознакаляровымі шарыкамі і чырвонымі сцягамі кіруючай партыі краіны.

Таксама на парадзе былі прадстаўленыя макеты балістычных і касмічных ракет. Прымаў парад лідар КНДР Кім Чэн Ын.

Як адзначае карэспандэнт ВВС Стывен Эванс, удзельнікі шэсця дэманстравалі сваю адданасць лідару краіны, які па выніках з'езда быў прызначаны старшынёй Працоўнай партыі Карэі.

У аўторак у КНДР завяршыўся першы за 36 гадоў з'езд Працоўнай партыі Карэі, які называюць самай важнай палітычнай падзеяй у жыцці краіны за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. Удзел у ім бралі амаль 3400 дэлегатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?