Ратавальнікі выцягнулі з ліўневага калодзежа п'яную жанчыну.
Як паведамляе Віцебскае абласное ўпраўленне МНС, інфармацыя пра няшчасны выпадак паступіла 9 мая ў 23.45 у цэнтр аператыўнага кіравання УМНС. На месцы ратавальнікі выявілі ў ліўневым бетонным калодзежы на глыбіні 2,5 метра жанчыну 1990 года нараджэння.
Пры дапамозе лесвіцы і трыножкі выратавальнай з лябёдкай пацярпелую паднялі на паверхню і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Для далейшага абследавання жанчыну даставілі ў абласную бальніцу.
Растлумачыць, як яна апынулася ў калодзежы, пацярпелая не змагла, паколькі, паводле папярэдніх дадзеных, знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення.