У матчы чэмпіянату свету па хакеі зборная Францыі 10 мая перамагла Венгрыю з лікам 6:2 (3:1, 1:0, 2:1) і мае пяць балаў пасля трох тураў.

У французаў — таксама перамога па булітах у Германіі (два балы) і параза ад Славакіі.

Сёння Германія перамагла ў нашай групе Славакію — 5:1.

Пасля 3 тураў: Канада — 9, Фінляндыя — 9, Славакія — 6, Францыя — 5, Германія — 4, ЗША — 3, Венгрыя — 0, Беларусь — 0.

***

Нагадаем, што беларусы першыя тры матчы чэмпіянату прайгралі: Фінляндыі (2:6), ЗША (3:6), Канадзе (0:8).

Заўтра, у сераду, зборная Беларусі згуляе са Славакіяй (пачатак у 16:15),

у пятніцу, 13 мая, — з Германіяй (20:15). У суботу — матч з Венгрыяй (16:15), а ў наступны аўторак — з Францыяй.

***

У 1/4 фіналу выходзіць чатыры каманды з групы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0