Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У чацвер, 12 мая, ноччу месцамі, днём па паўднёвай палове краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8 + 13°С, месцамі +5 + 7°С, максімальная днём +18 + 24°С.

У пятніцу ноччу месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +5 + 12°С, максімальная днём +16 + 23°С.

У выходныя дажджы распаўсюдзяцца на большую частку краіны, а тэмпература панізіцца.

У пачатку наступнага тыдня халаднаватае надвор'е захаваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?