Пакуль у Беларусі спрачаюцца, якім мае быць нашае спадарожнікавае тэлебачаньне, у Брытаніі адкрываецца бясплатная служба спадарожнікавага вяшчаньня.

Freesat, новая служба тэлебачаньня й радыё ад BBC і ITV, будзе даступная па ўсёй Вялікабрытаніі — у 98 адсотках дамоў. На выбар гледачоў будзе 80 лічбавых тэле‑ й радыёканалаў зь бясплатнымі праграмамі ў высакаякасным фармаце HD. Да канца гэтага году лічба каналаў можа вырасьці да 200.

Карыстальнікам давядзецца заплаціць толькі адзін раз — за ўсталяваньне талеркі й цюнэра.

Антон Тарас, паводле BBC

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0