Украінскі гурт «Океан Ельзи» выступіць у Менску 29 траўня.

Гурт прэзэнтуе публіцы свой апошні альбом «Міра» на канцэрце ў Палацы спорту.

Альбом «Міра», які быў выдадзены летась, ужо стаўся плятынавым — было прададзена больш за 100.000 асобнікаў.

Летась жа ў Берасьці «Океан Ельзи» сабраў неверагодную для нашай краіны аўдыторыю ў 40.000 слухачоў.

Падручнік па гісторыі Ўкраіны, выдадзены ў 2005‑м, кажа:

«Украіну ведаюць у сьвеце й за дасягненьні ў мастацтве. У многіх краінах ёсьць прыхільнікі гурта «Океан Ельзи».

Канцэрт пройдзе ў менскім Палацы спорту. Квіткі каштуюць ад 45 да 110 тысяч рублёў.

АТ

Глядзі яшчэ:
«Акіян Эльзы». Канцэрт у Горадні. Фотарэпартаж
Сьвятаслаў Вакарчук: Мы вельмі падтрымліваем тых, хто зараз змагаецца за свабоду

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0