Плануецца, у прыватнасці, разгледзець план мерапрыемстваў па стварэнні дадатковых умоў для развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, ухвалены на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета СД 3 сакавіка 2015 года, а таксама падрыхтоўку сярэднетэрміновага прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго, плануецца разгледзець прагнозныя балансы попыту і прапановы па найважнейшых відах прадукцыі на 2016 год і праекты канцэпцый шэрагу саюзных праграм.

У межах мерапрыемства пройдуць двухбаковыя перамовы Андрэя Кабякова і Дзмітрыя Мядзведзева, на якіх плануецца абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.

У ліку такіх пытанняў — кошт расійскага газу, які пастаўляецца ў Беларусь. Перамовы на гэтую тэму вядуцца са студзеня. Прадстаўнікі Расіі неаднаразова заяўлялі пра немэтазгоднасць зніжаць цану на газ для Беларусі. Беларускі бок лічыць, што мае права разлічваць на зніжэнне кошту да 80 долараў за тысячу кубаметраў замест цяперашніх 142.

У красавіку дзяржсакратар СД Рыгор Рапота заявіў, што Саюзная дзяржава гатова пры неабходнасці ўмяшацца ў сітуацыю. «Мы гатовыя правесці аналіз. Гатовыя паглядзець на гэта разам з федэральнымі органамі ўлады, але пакуль ідзе тое, што мы называем «гандаль», — сказаў ён. Пры гэтым Рапота нагадаў, што дамова паміж «Газпромам» і Беларуссю прадугледжвае роўныя ўмовы для суб'ектаў гаспадаркі. «Гэта, напэўна, і ёсць асноўны матыў у абмеркаваннях цэнавых параметраў: ці парушаецца гэты прынцып або не парушаецца», — адзначыў дзяржсакратар.

У пачатку мая стала вядома, што беларускае даччынае прадпрыемства «Газпрома» — ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» падало ў міжнародны арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце іск на беларускія газазабеспячальныя арганізацыі ў сувязі з наяўнасцю ў іх запазычанасці па аплаце пастаўленага прыроднага газу.

Каментуючы сітуацыю, віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў журналістам: беларускія арганізацыі плацяць за газ «абсалютна правільна і карэктна», на падставе дзейных беларуска-расійскіх міжурадавых пагадненняў аб доступе да паслуг пэўных манаполій ад 2011 года. Акрамя таго, дадаў Сямашка, парадак фарміравання цэн пры пастаўках прыроднага газу ў Беларусь вызначаны і пагадненнем ад 29 мая 2014 года аб Еўразійскім эканамічным саюзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?