На таргах на БВФБ у Мінску 12 мая даляр ЗША знізіўся на 227 рублёў да 19 234 беларускіх.

Еўра упаў на 192 рублі да 21 973 беларускіх.

Расійскі рубель умацоўваецца на 2,79 да 296,46 беларускага, паведамляе сайт banki24.by.

Таргі працягваюцца.

Учора і сёння растуць цэны на нафту Brent. Па стане на 12:10 бараль нафты гатунку Brent таргуецца па 48 даляраў.

Біржавы курс даляра на таргах у Маскве апусціўся ніжэй за 65 расійскіх рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0