12 мая а 19-й гадзіне ў музеі Петруся Броўкі (Мінск, вул. К. Маркса, 30) старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец прэзентуе зборнік сваіх вершаў — «Доказы руху».
Акрамя аўтара, у імпрэзе возьмуць удзел культуролаг Максім Жбанкоў, паэтка Сабіна Брыло, літаратар Сяргей Лапцэвіч, іншыя творчыя асобы.
«Падчас вечарыны госці не толькі пачуюць вершы і песні, але і нават пабачаць інсцэніроўку аднаго з твораў аўтара», — абяцаюць арганізатары імпрэзы.