Сітуацыя з раслінамі ў Беларусі сёлета з'яўляецца анамальнай, але меркаваць пра наступствы гэтага яшчэ рана, заявіў загадчык лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віктар Парфёнаў.

Беларусы звярнулі ўвагу на пух, які з'явіўся раней часу, яго ў народзе назвалі таполевым. Многія таксама выказалі здагадку, што гэта зацвілі не таполі, а іншыя расліны.

«Груба кажучы, гэта таполевы пух, гэта значыць, ад вярбовых раслін. Наогул ён павінен быць пазней, але ў гэтым годзе ў нас анамальная прырода. Ужо цвіце тое, што павінна цвісці толькі ў чэрвені», — адзначыў эксперт.

Паводле яго слоў, такое становішча можна растлумачыць зменамі ў клімаце.

«У Беларусі ў гэтым годзе не было вясны, вы заўважылі? Вось і змяняецца ўсё. Праўда, пакуль складана сказаць, як гэта можа на нас адбіцца — напрыклад, на ўраджаях», — дадаў Парфёнаў.

Ён таксама адзначыў, што навукоўцаў такія анамаліі не палохаюць: яны думаюць, як іх можна выкарыстоўваць у народнай гаспадарцы. Так, цяпер спецыялісты Інстытута эксперыментальнай батанікі працуюць над тым, якое прымяненне можна знайсці дзьмухаўцам, якія цвітуць на неапрацаваных тэрыторыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?