Малдова ўвайшла ў ТОП найменш наведваных турыстамі дзяржаў у Еўропе. На аднаго турыста тут прыпалдае 323 мясцовыя жыхары.

Даследаванне праводзілася парталам Priceonomics, які параўнаў колькасць мясцовых жыхароў і замежных турыстаў, якія прыбываюць у краіну.

На другім месцы з істотным адрывам знаходзіцца Беларусь. У нас у краіне на аднаго турыста прыходзіцца 60 мясцовых жыхароў.

Найбольш запоўненымі турыстамі сталі Андора, дзе на аднаго мясцовага жыхара прыходзіцца 32,4 турыста, Манака (8,7 турыста на аднаго жыхара) і Мальта з 4 турыстамі на аднаго мясцовага жыхара.

У дзясятку найбольш запоўненых дзяржаў увайшлі: Ісландыя (3,1), Аўстрыя (3), Харватыя (2,7), Эстонія і Чарнагорыя (па 2,2 турыста ў кожнай), Кіпр (2,1), Грэцыя (2) і Люксембург (1,9).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?