Колькасць рамеснікаў у Мінску за год узрасла амаль удвая. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Мінску.

На ўліку ў падатковых органах сталіцы ў якасці плацельшчыкаў рамеснага збору на 1 красавіка бягучага года зарэгістравана больш за 4,1 тыс. фізічных асоб. У параўнанні з 1 красавіка мінулага года колькасць рамеснікаў павялічылася на 1 тыс. 974 чалавекі.

Ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў у бюджэт Мінска паступіла больш 235 млн рублёў рамеснага збору.

Як растлумачылі ў прэс-цэнтры, для таго, каб займацца рамеснай дзейнасцю, фізічнай асобе неабходна стаць на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства, прадставіць пісьмовую заяву, пазначыўшы ў ёй від рамеснай дзейнасці, і выплаціць рамесны збор у памеры адной базавай велічыні (БВ ) у каляндарны год (у цяперашні час памер БВ складае 210 тысяч рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?