Уладзімір Кубышкін — прадзюсер спявачкі Ані Шаркуновай і «чалавека-баяна» Віталя Варанко ў інтэрв'ю kp.by пракаментаваў не выхад беларускага спевака Ivana (Аляксандра Іванова) у фінал «Еўрабачання».

eurovision.tv

eurovision.tv

— Іван, напэўна, цудоўны хлопец, але, на жаль, быў адзіным, хто мне не спадабаўся з фінальнай дзясяткі нацыянальнага адбору. І я пра гэта казаў. Я ўпэўнены на 100% адсоткаў, што ніякага сумленнага галасавання гледачоў у нацыянальным адборы на «Еўрабачанне» гэтага года не было. Любому прафесіяналу было відавочна, што Ваня сыры і нецікавы. А чаму яны яго выбралі — гэта ўжо іншае пытанне.

Асноўнай прычынай яго няўдачы лічу тое, што ў ім усё «несапраўднае». Песня, вобраз, уся гэтая ідыёцкая піяр-кампанія, з якой ён выпадаў — усё не яго…

Яму нават дзяўчыну прыдумалі — актрысу з серыяла «Універ» … А гледачы бачаць і разумеюць, што гэта ўсё блеф.

Песня Лазарава [прадстаўнік Расіі] мне таксама не спадабалася - але ён прафесіянал, у яго моцная энергетыка. А ў Сашы Іванова нічога свайго няма. Ёсць толькі Дробыш.

Самае крыўднае, што Дробыш & Cо вырашалі зразумелую задачу - папулярызацыі Івана ў Расіі…. І гэтую задачу яны выканалі!

Упэўнены, што гастролі ўжо распісаны на год наперад. А Беларусь, як заўсёды, праляцела. Нават не праляцела, а засталася з голым азадкам IVANа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0