Польшча з сёння, 1 чэрвеня, павялічвае суму, на якую турысты з-за межаў ЕС павінны здзейсніць закупы, каб аформіць Tах Free.
Новаўвядзенне пачне дзейнічаць у адпаведнасці з распараджэннем міністра фінансаў краіны ад 1 красавіка 2016 года.
Згодна з новымі правіламі, каб вярнуць падатак ад пакупак у Польшчы, польскі госць павінен выдаткаваць не менш за 300 злотых. Цяпер мінімальны сума пакупак для афармлення Tах Free складае 200 злотых.
Звяртаецца ўвага, калі з тэрыторыі ЕС вывозяцца не ўсе тавары, заяўленыя ў дакументах Tах Free, то пра гэта абавязкова трэба паведаміць супрацоўніку мытні.